Logo Polskiego Radia
Print

Сёньня – сьвята Трох Каралёў або сьвята Богаяўленьня

PR dla Zagranicy
Valery Sauko 06.01.2016 08:04
Гэта адно з галоўных сьвятаў каталіцкага календару, адзначаецца яно 6 студзеня.
Piotr Drabik/flickr.com

Сёньня – сьвята Трох Каралёў або сьвята Богаяўленьня – адно з галоўных сьвятаў каталіцкага календару, адзначаецца 6 студзеня. Яно ўзьнікла ў першыя стагодзьдзі хрысьціянства на Ўсходзе.

Ягоная сымболіка зьвязаная з аповедам пра паганскіх каралёў Каспара, Мэльхіёра й Балтазара, якія прыйшлі пакланіцца немаўляці Ісусу й прынесьлі яму дары. Хрысту як каралю прынесьлі золата, як Богу – ладан, а як чалавеку – міру. У памяць аб гэтай падзеі асьвечанай у касьцёле крэйдай на дзьвярах сваіх дамоў вернікі пішуць першыя літары імёнаў трох каралёў ды год. Вуліцамі многіх гарадоў Польшчы, у тым ліку Варшавы, сёньня пройдуць сьвяточныя працэсіі, а таксама інсцэнізацыі візыту каралёў да нованароджанага Хрыста.

У Польшчы гэта свабодны ад працы дзень. У Каталіцкім касьцёле пэрыяд калядаваньня працягвацца менавіта да сьвята Трох Каралёў.

вс

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт