Вялікі аркестар грае 24-ты раз
PR dla Zagranicy
Natalia Szymkowiak
10.01.2016 13:17
Сёлета зьбіраюцца сродкі на набыцьцё апаратуры для лячэньня дзяцей і пажылых людзей.
www.wosp.org.pl
Па ўсёй Польшчы валанцёры зьбіраюць ахвяраваньні ў рамках мерапрыемства, якое называецца Вялікі аркестар сьвяточнай дапамогі. Сёлета зьбіраюцца сродкі на набыцьцё апаратуры для лячэньня дзяцей і ў мэдцэнтры, дзе лечаць пажылых людзей.
Акцыя праходзіць ужо 24-ты раз. За гэтыя гады ўдалося закупіць 35 тысяч штук апаратуры. Ініцыятар і кіраўнік мерапрыемства Ежы Оўсяк адзначыў, што цяпер аркестар ужо мяняе старыя інкубатары для дзяцей у пэдыятрычных аддзяленьнях, якія былі купленыя 20 гадоў таму.
Збор грошай праходзіць галоўным чынам на вуліцах польскіх гарадоў. Таксама адбываюцца аўкцыёны залатых сэрцайкаў. У інтэрнэце вялікім зацікаўленьнем карыстаўся аўкцыён, на якім можна было атрымаць магчымасьць трэніроўкі з нацыянальнай польскай зборнай па футболе.
У гэтым годзе паявілася іншая навінка – валанцёры выйшлі зьбіраць грошы з банкаўскімі тэрміналамі. Так што жадаючыя могуць ахвяраваць ня толькі наяўныя, але таксама зрабіць грашовы перавад банкаўскай картачкай.
ІАР ПР/нг