Польскія лекары ўстанавілі найменшы ў сьвеце кардыёстымулятар
PR dla Zagranicy
Alena Vialichka
21.01.2016 16:07
Ён мае 24 мм, каля 6 мм дыямэтру й важыць 1 грам. (ФОТА)
PAP/Marek Zakrzewski
Польскія лекары ўстанавілі найменшы ў сьвеце кардыёстымулятар. Новая тэхналёгія была ўпершыню выкарыстаная ў Польшчы спэцыялістамі з Познані й Забжа.
Кардыёстымулятар мае 24 мм, каля 6 мм дыямэтру, важыць 1 грам і зьяўляецца на 90% меншым і лягчэйшым, чым кардыёстымулятары, якія выкарыстоўваліся дагэтуль.
Найважнейшай розьніцай, акрамя велічыні, зьяўляецца адсутнасьць клясычнага электрода, які заўсёды зьяўляецца найслабейшым элемэнтам стымулятара сэрца. Новая прылада, памерам звычайнай таблеткі, устанаўліваецца праз пракол сьцегнавой вены, а не як звычайна, у выніку разрэзу скуры пад ключыцай. Кардыёстымулятар уводзіцца ў правы страўнічак сэрца, там яго зачапляюць, дзе ён і застаецца.
Гэтая сучасная прылада нашмат даражэйшая, чым традыцыйны стымулятар. Аднак, паводле кардыёлягаў, ёсьць выпадкі, калі такі кардыёстымулятар нельга замяніць іншым, традыцыйным.
ав