У Бэскідах адрадзілася папуляцыя глушцоў
PR dla Zagranicy
Alena Vialichka
31.01.2016 09:07
Яйка для адраджэньня птушак былі прывезеныя зь Беларусі.
User:Orland/Wikipedia/CC BY-SA 2.5
Яшчэ некалькі гадоў таму сустрэча з глушцом у Бэскідах была цудам. У выніку ўнікальнай праграмы ў бэскідзкія лясы трапіла ўжо больш за 1,5 тысячы цецеруковых.
Папуляцыя глушцоў у Польшчы рэзка зьменшылася пасьля ІІ сусьветнай вайны. Сярод прычын – папулярнасьць паляваньняў на глушцоў, а таксама ўсё больш інтэнсіўная дзейнасьць чалавека ў гарах. У месцах, якія былі раем для птушак, пачалася вырубка дрэваў, будова дарог і дамоў. У выніку на пераломе ХХ і ХХІ стагодзьдзяў у Бэскідах жыло толькі 10 штук глушцоў.
«Мы прыйшлі да высновы, што калі нешта ня зробім, то глушцоў мы будзем бачыць толькі на карцінках. Такім чынам узьнікла праграма аднаўленьня глушца ў нашых лясах», – успамінае Зянон Жоньца, які кіруе праграмай.
Каб распачаць, патрэбныя былі яйкі. Іх здабыча ў Польшчы з увагі на мізэрную колькасьць была амаль немагчымай. Удалося іх сабраць у Беларусі. «Усё адбылося легальна, на гэта пагадзіўся міністар навакольнага асяродзьдзя. Было згода й польскага міністра».
Першых глушцоў выпусьцілі на волю ў 2004 годзе. «Цяпер няма тыдня, каб нехта да нас не пазваніў, што сустрэў у лесе гэтую прыгожую птушку. А яшчэ некалькі гадоў назад гэта было амаль немагчыма», – расказвае Зянон Жоньца.
gazeta.pl/ав