Вашчыкоўскі: пасьля саміту NATO бясьпека Польшчы палепшыцца
                
                        PR dla Zagranicy
                    
                        Alena  Vialichka
                        
                        17.02.2016 20:13
                    
                    У Вашынгтоне адбылася сустрэча польскага міністра замежных спраў і дзяржсаратара ЗША Джона Кэры. 
                
                         PAP/EPA/SHAWN THEW
PAP/EPA/SHAWN THEW
                     
Вашчыкоўскі: пасьля саміту NATO бясьпека Польшчы палепшыцца
Пасьля сустрэчы з дзяржасакратаром ЗША Джонам Кэры кіраўнік польскага МЗС Вітальд Вашчыкоўскі сказаў, што пасьля ліпеньскага саміту NATO ў Варшаве бясьпека Польшчы і ўсходняга флянга NATO будзе павышана. Польскі міністар дадаў, што размовы найперш вяліся пра бясьпеку ва Ўсходняй Эўропе. 
Джон Кэры зазначыў, што Польшчу й ЗША аб’ядноўвае моцны саюз, а абедзьве краіны блізка супрацоўнічаюць у пытаньнях бясьпекі. 

ав