Logo Polskiego Radia
Print

За зьбіцьцё сырыйца - турма й грамадзкія працы ў цэнтры для ўцекачоў

PR dla Zagranicy
Dzmitry Hurnievic 29.02.2016 13:16
Мужчыны напалі на іншаземца ў цэнтры горада, зламалі яму нос і нанесьлі шматлікія траўмы галавы.
pixabay.com/Public Domain CC0

За зьбіцьцё сырыйца суд у Познані прысудзіў двух палякаў да трох месяцаў і двух гадоў турмы адпаведна. Здарэньне адбылося ў лістападзе мінулага году. Мужчыны напалі на іншаземца ў цэнтры горада, зламалі яму нос й нанесьлі шматлікія траўмы галавы.

Асуджаны на 3 месяцы турмы Патрык К. пасьля вызваленьня будзе вымушаны выконваць грамадзкія працы. Хутчэй за ўсё гэта будзе праца на тэрыторыі цэнтра для ўцекачоў. Міхал Н. правядзе за кратамі ажно 2 гады, паколькі зьбіцьцё замежніка адбылося падчас выпрабавальнага тэрміну, які суд даў яму пасьля папярэдняга правапарушэньня. Асуджаныя прызналі сваю віну й добраахвотна паддаліся пакараньню.

Апрача гэтага, асуджаныя абвязаныя заплаціць сваёй ахвяры па тры тысячы злотых. Трэці мужчына абвінавачаны па гэтай справе не прызнае сваёй віны. Ён сьцьвярджае, што спрабаваў разьдзяліць удзельнікай бойкі. Яго працэс будзе праходзіць асобна.

дг

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт