Logo Polskiego Radia
Print

У Польшчы павінны быць войскі NATO - Анджэй Дуда

PR dla Zagranicy
Valery Sauko 02.04.2016 11:28
Прэзыдэнт Польшчы пазытыўна ўспрыняў дэклярацыю Вашынгтона аб разьмяшчэньні ў рэгіёне бронетанкавай брыгады ЗША.
PAP/Jacek Turczyk

Перад сустрэчай у вярхах NATO, якая ў ліпені пройдзе ў Варшаве, Польшча будзе працаваць над тым, каб у нашым рэгіёне Эўропы, у тым ліку і ў Польшчы, узрасла прысутнасьць войскаў Паўночнаатлянтычнага пакту, заявіў прэзыдэнт Анджэй Дуда. Пра гэта польскі лідар сказаў у Вашынгтоне на саміце па ядзернай бясьпецы.

Ён паведаміў, што пазытыўна ўспрыняў дэклярацыю ЗША аб разьмяшчэньні ў Цэнтральна-Ўсходняй Эўропе амэрыканскай бронетанкавай брыгады. Анджэй Дуда зазначыў, што польскі бок будзе лабіраваць на карысьць разьмяшчэньня ў Польшчы ня толькі войск NATO, але й мілітарнай інфраструктуры, якая б выкарыстоўвалася ня толькі арміямі Паўночнаатлянтычнага пакту, але й Польшчы.

вс

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт