Вэнэцыянская камісія ацэньвае закон аб паліцыі
PR dla Zagranicy
Alena Vialichka
29.04.2016 14:47
Прадстаўнікі камісіі праводзяць сустрэчы ў справе паправак у законе аб паліцыі, якія былі прынятыя ў студзені.
Photo: pixabay.com/CC0 Public Domain
Другі дзень у Польшчы працуе Вэнэцыянская камісія. Сёньня яна наведвае польскі парлямэнт. Прадстаўнікі камісіі праводзяць сустрэчы ў справе паправак у законе аб паліцыі, якія былі прынятыя ў студзені.
Прадстаўнік камісіі Том Маркэрт падкрэсьлівае, што не прыехаў у Польшчу з гатовымі тэзамі канчатковага рапарту. Ён зазначыў, што прадстаўнікі камісіі правялі вельмі плённыя сустрэчы.
Ацэнка Вэнэцыянская камісія будзе гатовая 10-11 чэрвеня.
ав