Беспрацоўе ў Польшчы падае
PR dla Zagranicy
Natalia Szymkowiak
01.05.2016 15:23
Дадзеныя з рынку працы самыя добрыя за апошнія 25 гадоў.
GotCredit/flickr.com
Меркаваньнем адмыслоўцаў, якія займаюцца рынкам працы, у Польшчы ўсё бліжэй да такой сытуацыі, калі працаўнікі дыктуюць умовы на рынку парцы, а не наймальнікі. Узровень беспрацоўя ў сакавіку ўпаў на 0,3 працэнтавага пункту ў параўнаньні зь лютым і складае 10%. У красавіку беспрацоўе было, хутчэй за ўсё, яшчэ ніжэйшым.
Дадзеныя з рынку працы самыя добрыя за апошнія 25 гадоў. Аднак надалей назіраюцца вялікія розьніцы ў памеры беспрацоўя ў розных рэгіёнах краіны. Найбольш людзей ня можа знайсьці працу ў Вармінска-мазурскім ваяводзтве (на паўночным усходзе краіны), а самае нізкае беспрацоўе – у Вялікапольшчы (поўдзень дзяржавы).
ІАР ПР/нг