Logo Polskiego Radia
Print

Палякі баяцца вайны з Расеяй

PR dla Zagranicy
Jolanta Śmiałowska 12.05.2016 17:01
Вялікая частка выказалася за вяртаньне ўсеагульнага воінскага абавязку – 58%, 31% выступіў супраць.
GARY L. KIEFFER/Wikimedia Commons

Амаль палова палякаў лічыць, што Расея зьяўляецца пагрозай для Польшчы. Гэтак у апытаньні грамадзкай думкі, праведзеным цэнтрам «Panel Ariadna» адказалі 49,3%. 43% анкетаваных апасаюцца выбуху вайны з Расеяй.

Апытаныя адказвалі таксама на пытаньне, ці гатовыя яны плаціць больш на ўтрыманьне арміі, калі б гэта было зьвязана з павышэньнем падаткаў. 52% адказалі «так». Вялікая частка выказалася за вяртаньне ўсеагульнага воінскага абавязку – 58%, 31% выступіў супраць. Усеагульны воінскі абавязак падтрымалі 60% апытаных мужчын, сярод жанчын гэтую прапанову падтрымалі 56%.

Заўважаецца агульны прынцып, што людзі з невысокай адукацыяй менш прыхільна ставяцца да прафэсійнай арміі.

У апытаньні па заказу «Dziennik Gazeta Prawna» прынялі ўдзел 1019 дарослых асоб. Апытаньні праводзіліся напрыканцы красавіка.

яс

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт