У польскай сталіцы паўсталі зоны «Kiss&Ride» – «Цалуй і едзь»
PR dla Zagranicy
Jolanta Śmiałowska
15.05.2016 14:21
Звычайна пагражае за гэта штраф, але цяпер у Варшаве ў сямі месцах затрымлівацца на прыпынку можна легальна.
foto:www.dziennikpolski24.pl
Такім чынам гарадзкія ўлады выходзяць насустрач кіроўцам, якія пакідаюць пасажыраў на аўтобусных прыпынках.
Звычайна пагражае за гэта штраф, але цяпер у Варшаве ў сямі месцах затрымлівацца на прыпынку можна легальна.
Управа Грамадзкага транспарту выбрала некалькі буйных камунікацыйных цэнтраў, у якіх зьявіліся зоны. Гэта Віленскі Вакзал (Dworzec Wileński), ваколіцы станцыі мэтро «Віляноўска» (Wilanowska), станцыя мэтро Млоціны, – паведаміў прэс-сакратар сталічнага грамадзкага транспарту Ігар Крайнаў (Igor Krajnow).
І.Крайнаў: Мы вызначылі гэтыя месцы на падставе нашага назіраньня. У гэтых зонах кіроўцы вельмі часта затрымліваліся, каб высадзіць пасажыра, хаця за гэта пагражаў штраф ад паліцыі або гарадзкой варты. Мы прыйшлі да высновы, што менавіта ў гэтых месцах павінны паўстаць свабодныя зоны паркоўкі.
У гэтай зоне нельга затрымлівацца даўжэй чым на 2 хвіліны. Надта доўгае разьвітаньне, або паркаваньне машыны ў гэтых зонах будзе карацца штрафам.
Управа сталічнага гарадзкога транспарту абмяркоўвае павелічэньне колькасьці зон «Цалуй і едзь».
яс