Будзе новы знак толькі для польскіх прадуктаў
PR dla Zagranicy
Alena Vialichka
25.05.2016 14:36
Каб спэцыяльная маркіроўка магла паявіцца на тавары, недастаткова, каб ён быў выпушчаны на тэрыторыі Польшчы.
Міністэрства сельскай гаспадаркі хоча ўвесьці новы знак для польскіх прадуктаў. Каб спэцыяльная маркіроўка магла паявіцца на тавары, недастаткова, каб ён быў выпушчаны на тэрыторыі Польшчы. Умовай таксама будзе выкарыстаньне мясцовых інгрэдыентаў.
Вітальд Хаіньскі з Саюза Польскае мяса нагадвае, што такую практыку прымяняюць іншыя краіны, напрыклад, Вугоршчына ці ў Чэхія. Паводле яго, гэты трэнд абавязвае ва ўсёй Эўропе, таму добра, што ў Польшчы таксама паявіцца такая маркіроўка.
«Польскім спажыўцам стане зразумела, адкуль паходзіць мяса. Няхай яны выбіраюць», – дадае Хаіньскі.
Пакуль невядома, як будзе выглядаць маркіроўка польскіх тавараў.
ав