Logo Polskiego Radia
Print

Wrocław Global Forum: Пуцін хоча падкупіць Захад

PR dla Zagranicy
Dzmitry Hurnievic 03.06.2016 09:58
Ва Ўроцлаве завяршаецца штогадовая міжнародная сустрэча прысьвечаная міжнароднай палітыцы.
PAP/Maciej Kulczyński

“Уладзімер Пуцін чакае моманту, каб падкупіць Захад” – заявіў экс-прэм’ер Расеі Міхаіл Касьянаў. Былы супрацоўнік расейскага прэзыдэнта, а сёньня адзін зь лідараў апазыцыі, прымае ўдзел у сёмым Ўроцласкім глябальным форуме.

Падчас дыскусіі прысьвечанай Расеі і Ўкраіне Міхаіл Касьянаў сказаў, што Ўладзімер Пуцін бязьлітасны чалавек, які верыць у тое, што ён можа падпарадкаваць сабе найбуйнейшыя дэмакратычныя краіны сьвету.

М. Касьянаў: Пуцін верыць, што ўсё на сьвеце прадаецца й што раней ці пазьней любая краіна, калі ёй давядзецца выбіраць, пачне гандляваць сваімі каштоўнасьцямі з Расеяй. Менавіта таму ён чакае выбараў у ЗША і ў краінах Эўропы, якія вызначаць зьнешнюю палітыку бясьпекі.

Уроцлаўскі глябальны форум – гэта штогадовая канфэрэнцыя прысьвечнаая трансатлянтычнай эканамічнай супрацы й палітычным адносінам паміж Эўразьвязам і ЗША. Штогод у дыскусійных панэлях прымае ўдзел некалькі сотняў палітыкаў, дыпляматаў, экспэртаў і прадстаўнікоў бізнэсу з Польшчы, краін ЭЗ і ЗША.

дг

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт