У Варшаве ўзьніклі сурʼёзныя праблемы з-за начных ліўняў
PR dla Zagranicy
Jolanta Śmiałowska
13.07.2016 08:05
Зачыненыя дзьве станцыі мэтро, затопленыя аўтамабілі.
Photo: Twitter/Adam Polak
У Варшаве ўзьніклі сур'ёзныя транспартныя праблемы ў сувязі з начнымі дажджамі. Зачыненыя затопленыя станцыі мэтро Імелін і Стаклосы (Imielin і Stokłosy), не працуе адзін з уваходаў на станцыю Ўрсынаў (Ursynów).
Кіраўніцтва Варшаўскага мэтрапалітэна паведаміла, што пасажырскія перавозкі на першай лініі мэтро ажыцьцяўляюцца без перашкод. Самі станцыі не затопленыя, а толькі затопленыя ўваходы. Службы выпампоўваюць ваду з падземных пераходаў і пэронаў. Цягнікі не затрымліваюцца на гэтых станцыях. Пасажыры могуць скарыстацца заменным транспартам.
У сувязі з моцным дажджом затопленыя таксама некаторыя з вуліц Варшавы. Пажарнікі атрымалi больш за 200 выклікаў па затапленьні. Зь некалькіх затопленых аўтамабіляў прыйшлося эвакуяваць пасажыраў.
яс