Logo Polskiego Radia
Print

Прэзыдэнт Анджэй Дуда выказаў спачуваньні нямецкаму народу

PR dla Zagranicy
Valery Sauko 24.07.2016 16:33
У сувязі з тэрактам у Мюнхэне прэзыдэнт Польшчы Анджэй Дуда накіраваў тэлеграму са спачуваньнямі прэзыдэнту Нямеччыны.
Photo: pixaby. com/ CC0 Public Domain

Анджэй Дуда напісаў, што ад імя польскага народа й ад сябе асабіста выказвае самыя глыбокія спачуваньні родным трагічна загінуўшых, а таксама ўсім грамадзянам Фэдэратыўнай Рэспублікі Германія.
«Мы падзяляем боль нямецкага народа. У гэтыя драматычныя хвіліны нашы думкі й малітвы накіроўваем да ахвяраў, іх семʼяў і блізкіх», – гаворыцца ў тэлеграме спачуваньняў кіраўніка польскай дзяржавы.
Раней спачуваньні нямецкаму народу выказала прэмʼер-міністар Польшчы Бэата Шыдла.
Як паведамлялася, у пятніцу ўвечары 22 ліпеня ў Мюнхэне 18-гадовы немец іранскага паходжаньня застрэліў у гандлёвым цэнтры 9 чалавек, пасьля чаго зьдзейсьніў самагубства. Усяго былі параненыя 27 чалавек, зь іх 10 знаходзяцца ў цяжкім стане.

вс

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт