Варшава адзначае 72-годзьдзе пачатку Варшаўскага паўстаньня
PR dla Zagranicy
Anna Zadrożna
29.07.2016 13:11
Першыя ўрачыстасьці заплянаваныя ў раёне Жалібаж, дзе прагрымелі першыя стрэлы паўстаньня.
Photo: pl.wikipedia.org/CC BY-SA 3.0
Цырымоніяй ля Помніка жаўнерам аддзелу „Żywiciel” Арміі Краёвай у варшаўскім раёне Жалібаж (Żoliborz) сёньня пачнуцца цэнтральныя ўрачыстасьці з нагоды 72-годзьдзя пачатку Варшаўскага паўстаньня.
Месца пачатку ўрачыстасьцяў не выпадковае. Хоць Варшаўскае паўстаньне пачалося 1 жніўня, а 17.00 1944 году, то першыя стрэлы прагучалі ўжо а 13.30 менавіта ў раёне Жалібаж.
Падчас Варшаўскага паўстаньня ў гэтым раёне сталіцы змагаліся каля 3 тысяч жаўнераў, зь якіх забітыя былі 1100. Камандзір паўстанцкіх атрадаў у Жалібожы палкоўнік Мечыслаў Нядзельскі (Mieczysław Niedzielski) псэўданім „Żywiciel” пасьля вайны зьехаў у ЗША, дзе працаваў рабочым. Ён памёр 18 траўня 1980 году ў Чыкага. Яго астанкі былі прывезеныя ў Польшчу ў 1992 годзе й пахаваныя на вядомых варшаўскіх могілках „Павонзкі” ля помніка „Gloria Victis”.
У сваю чаргу вечарам Музэі Варшаўскага паўстаньня запрашае на канцэрт.
аз