Бэата Шыдла пакінула допіс у кнізе спачуваньняў у пасольстве Італіі(ФОТА)
PR dla Zagranicy
Anna Zadrożna
29.08.2016 15:11
У выніку землятрусу загінулі, па меншай меры 290 чалавек, сотні былі параненыя.
Photo: PAP/Tomasz Gzell
Прэм'ер-міністар Бэата Шыдла пакінула допіс у кнізе спачуваньняў, якая была адкрытая ў італьянскім пасольстве ў Варшаве ў сувязі зь гібельлю людзей у землятрусе, які адбыўся ў цэнтральнай частцы Італіі.
Нагадаем, сіла землятрусу, ад якога пацярпелі цэнтральныя рэгіёны краіны, склала 6,2 бала паводле шкалы Рыхтэра. Найбольш пацярпелі гарадкі Аматрычэ й Акумолі.
Сэйсмолягі налічылі больш, за 1 300 паўторных штуршкоў. Самы моцны зь іх дасягнуў 4,2 бала паводле шкалы Рыхтэра.
У выніку землятрусу загінулі, па меншай меры 290 чалавек, сотні былі параненыя. Больш за 2,5 тысячы засталіся бяз даху над галавой. Некалькі дзясяткаў лічацца прапаўшымі бязь вестак.
аз
ФОТА: PAP/Tomasz Gzell