Logo Polskiego Radia
Print

Палякі адзначаюць Эўрапейскі дзень моваў

PR dla Zagranicy
Anna Zadrożna 21.09.2016 16:17
Міністар адукацыі лічыць, што навучаньне замежных моваў павінна адпавядаць выклікам цывілізацыі.
Photo: pixabay.com

Па ўсёй Польшчы працягваюцца мерапрыемствы, прымеркаваныя да Эўрапейскага дня моваў, які адзначаецца 26 верасьня. Учора кіраўнічка Міністэрства адукацыі адкрыла канфэрэнцыю пад назвай „Мовы спэцыяльнага прызначэньня”.

Анна Залеўска (Anna Zalewska) выказала надзею, што цягам 12 гадоў навучаньня, то бок цягам базавай і сярэдняй школы, польскія вучні атрымаюць добрую адукацыю як па дакладных, так і гуманітарных прадметах.

„Мы зацікаўленыя ў тым, каб выпускнікі выдатна ведалі матэматыку, спраўляліся з інфарматыкай, вывучылі замежную мову й разумелі сваю нацыянальную самасьвядомасьць”, - сказала міністар адукацыі.

Анна Залеўска таксама зьвярнула ўвагу на неабходнасьць прыстасаваньня вывучэньня замежных моваў да выклікаў цывілізацыі.

Мерапрыемствы, зьвязаныя з Эўрапейскім днём моваў, будуць заплянаваныя, між іншым, у Варшаве, Кракаве, Катавіцах і Ўроцлаве да 1 кастрычніка.

аз

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт