Год грамадзкіх прац за абразу прэзыдэнта
PR dla Zagranicy
Jury Lichtarowicz
29.09.2016 14:48
Такі вэрдыкт вынес акруговы суд у польскім Любліне.
Photo: Flickr.com/J_O_I_D
Суд у Любліне прысудзіў Гжэгажа Ё. да турэмнага зьняволеньня за абразу былога прэзыдэнта Польшчы Браніслава Камароўскага.
Інцыдэнт меў месца ў ліпені 2015 года. Тады на адным з інтэрнэт-парталаў зьявіліся камэнтары з абразамі ў бок прэзыдэнта "подлы нягоднік", "марыянэтка спэцслужбаў". Сьледчыя змаглі вызначыць аўтара допісу. Ім быў 43-гадовы былы настаўнік з мястэчка Лечна ў Люблінскім ваяводзтве.
Акруговы суд прыгаварыў мужчыну да году абмежаваньня волі ў форме грамадзкіх прац - 20 гадзін у месяц.
ПР/юл