Варшаўская біржа плянуе прыцягнуць беларускія фірмы
PR dla Zagranicy
Alena Vialichka
24.10.2016 14:03
Падпісаны ліст намераў у справе стварэньня польска-беларускага Цэнтра ІРО (першасная публічная прапанова).
PAP/EPA/NIKOLAI PETROV / POOL
Біржа каштоўных папераў у Варшаве, Польска-беларуская гандлёва-прамысловая палата й Беларускі дзяржаўны ўнівэрсытэт падпісалі ліст намераў у справе стварэньня польска-беларускага Цэнтра ІРО (першасная публічная прапанова).
«Мэтай падпісанага пагадненьня зьяўляецца будова прафэсійнага цэнтра адукацыі, юрыдычных кансультацый для беларускіх прадпрымальнікаў. У плянах польска-беларускага Цэнтра ІРО дзейнасьць, накіраваная на спрашчэньне доступу беларускіх прадпрымальнікаў да сучасных крыніц фінансаваньня з выкарыстаньнем польскага рынку капіталу», – гаворыцца ў супольным камюніке.
Дакумэнт быў падпісаны падчас ХХ Польска-беларускага форуму «Добрасуседзтва» 2016», які адбываецца падчас візыту віцэ-прэм’ера Матэвуша Маравецкага.
ав