Logo Polskiego Radia
Print

Польская нацыянальная авіякампанія інвэстуе ў эстонскі рынак

PR dla Zagranicy
Alena Vialichka 04.11.2016 16:00
Гэта першая ў гісторыі польскай авіякампаніі супраца такога тыпу й інвэстыцыя.
Photo: BriYYZ/wikipedia.org/CC BY-SA 2.0

Польская нацыянальная авіякампанія LOT інвэстуе ў эстонскі рынак. Кампанія падпісала дамову аб стратэгічнай супрацы з нацыянальным эстонскім авіяперавозчыкам – Nordica. LOT таксама хоча выкупіць 49% акцый у дачэрняй фірме Regional Jet, якая мае ў наяўнасьці флёт самалётаў. Гэта першая ў гісторыі польскай авіякампаніі супраца такога тыпу й інвэстыцыя. Паводле кіраўніцтва, супрацоўніцтва з эстонцамі азначае пашырэньне сеткі рэйсаў у рэгіёне й ашчаднасьці.

Кіраўніцтва авіякампаніі не паведамляе, колькі яна заплаціць за акцыя эстонскай кампаніі.

ав

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт