Logo Polskiego Radia
Print

Б. Шыдла: Траса Via Carpatia - гэта сымбаль польскага разьвіцьця

PR dla Zagranicy
Natalia Szymkowiak 07.11.2016 13:15
Гэта таксама пачатак працэсу, калі Заходняя Эўропа пачала інакш глядзець на наш рэгіён.
pixabay.com/Public Domain CC0

Прэмʼер-міністар Бэата Шыдла адкрыла канфэрэнцыю, прысьвечаную дзесяцігодзьдзю гэтак званай Ланьцуцкай дэклярацыі. На думку прэм’ер-міністра, транспартны калідор Via Carpatia (Карпацкі шлях), які спалучае краіны Цэнтральнай Эўропы з дзяржавамі Паўднёва-Усходняй Эўропы – гэта сымбаль польскага разьвіцьця.

Б. Шыдла: Гэта таксама пачатак працэсу, калі Заходняя Эўропа пачала інакш глядзець на наш рэгіён. Цэнтральна-Усходняя Эўропа стала ня толькі месцам, якое разьвіваецца хутчэй за іншых, але таксама паказвае, як можна разам працаваць на карысьць агульнага дабра, добрай будучыні Эўропы і Польшчы.

У 2006 годзе міністры транспарту Польшчы, Летувы, Славаччыны і Вугоршчыны падпісалі гэтак званую Ланьцуцкую дэклярацыю па пытаньні стварэньня самай кароткай міжнароднай трасы Поўнач-Поўдзень. Праз чатыры гады да ініцыятывы далучыліся Балгарыя, Румынія і Грэцыя.

ІАР ПР/нг

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт