Польскія гарады робяць стаўку на электрааўтобусы
PR dla Zagranicy
Anna Zadrożna
23.11.2016 09:51
Пакуль самы буйны кантракт на пакупку электрааўтобусаў за амаль 43 млн злотых быў заключаны ў Кракаве.
Solaris Urbino 18Henry Mühlpfordt/flickr.com
Кіраўніцтва прадпрыемства „Гарадзкі аўтобусны транспарт” у Варшаве падпісалa дамову аб куплі 10 электрычных аўтобусаў. Да 21 ліпеня 2017 году электрааўтобусы за 25 мільёнаў злотых у сталіцу паставіць кансорцыюм „Ursus” і „AMZ Kutno”.
Нагадаем, ужо больш за год у Варшаве езьдзяць электрааўтобусы, якія выпускае завод „Solaris Bus &Coach S.A” - польская кампанія па вытворчасьці аўтобусаў, тралейбусаў і трамваяў. Аднак варшаўская мэрыя плянуе набыць яшчэ 130 штук такога транспарту.
Дарэчы, электрычнымі аўтобусамі цікавіцца ня толькі Варшава. Горад Зялёна Гура (Zielona Góra) праводзіў перамовы адносна пакупкі 80 электрычных аўтобусаў.
Аднак самы вялікі кантракт быў заключаны ў Кракаве. За 20 электрааўтобусаў гарадзкія ўлады заплацяць 42,8 млн злотых. У сваю чаргу кіраўніцтва гарадзкога транспарт з гораду Явожна надоечы заключыла дамову на пакупку 16 электрычных аўтобусаў на суму 35,2 мільёнаў злотых і плянуе чарговыя дамовы, у выніку якіх кожны трэці аўтобус у горадзе будзе мець электрычны рухавік.
Гэта ўпісваецца ў палітыку польскіх уладаў, паводле якіх разьвіцьцё электрычнага транспарту – гэта рухавік польскай эканомікі.
аз