Logo Polskiego Radia
Print

Каталіцкі касьцёл пачынае адлік да Раства Хрыстовага

PR dla Zagranicy
Natalia Szymkowiak 27.11.2016 14:20
Гэта пэрыяд адвэнту – радаснага чаканьня на Божае Нараджэньне.
pixabay.com

У каталіцкім касьцёле сёньня пачынаецца адвэнт – час радаснага чаканьня на Божае Нараджэньне. Па словах пробашча катэдральнага касьцёла імя Яна Хрысьціцеля ў Варшаве ксяндза Богдана Бартолда, адвэнт носіць двайное значэньне. З аднаго боку гэта пэрыяд чаканьня другога прыходу Хрыста, якое закончыць гісторыю сьвету і чалавецтва. Гэтая частка працягваецца да 16 сьнежня. Пазьней увага накіраваная на чаканьне Божага нараджэньня.

Падчас адвэнту ў касьцёле служаць імшы ў гонар Маці Божай. Па традыцыі гэтае богаслужэньне адбываецца на сьвітанку. Кожны год, нягледзячы на раньні час, у іх удзельнічае шмат дзяцей.

ІАР ПР/нг

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт