Logo Polskiego Radia
Print

Група Lotos і азэрбайджанскі Socar заключылі нафтавую дамову

PR dla Zagranicy
Anna Zadrożna 23.12.2016 10:31
Дамова датычыць таксама вытворчасьці звадкаваных газаў у марскім тэрмінале ў Гданьску.
Foto: pixabay.com

Польская група Lotos і азэрбайджанская нафтавая група Socar падпісалі кантракт на пастаўку сырой нафты. Пасольства Азэрбайджана ў Польшчы паведаміла, што кантракт таксама датычыць вытворчасьці ў марскім тэрмінале ў Гданьску звадкаваных газаў. Падпісаньне дамовы адбылося падчас сёмага паседжаньня польска-азэрбайджанскай міжурадавай камісіі.

Падчас перамоваў закраналася таксама пытаньне праекту „Сарматыя”, то бок будаўніцтва Эўрапейскага калідора па транспарце нафты з Азэрбайджана праз Грузію і Ўкраіну ў Эўропу.

Нагадаем, Польска-азэрбайджанская міжурадавая камісія па пытаньнях эканамічнага супрацоўніцтва дзейнічае з 2005 году.

аз

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт