Logo Polskiego Radia
Print

У нядзелю адбудзецца фінал 25 акцыі Вялікага аркестру сьвяточнай дапамогі

PR dla Zagranicy
Alena Vialichka 10.01.2017 15:13
Сёлета фундацыя Ежы Оўсяка чарговы раз будзе зьбіраць сродкі для пэдыятрычных аддзяленьняў і для пэнсіянэраў.
PAP/Leszek Szymański

Важным зьяўляецца кожны злоты – заахвочваюць арганізатары акцыі.
У сёлетнім фінале ўдзельнічаць будзе 120 тысяч валянтэраў. Арганізавана амаль 1700 штабоў, у гэтым 56 замежных.

«5 гадоў таму была ідэя сабраць грошы на адзін мэдыцынскі прыбор, у нас было 200 валянтэраў у Варшаве, 5 тысяч у цэлай Польшчу, было раздрукавана 100 тысяч наклеек-сэрцаў. Сёньня на кожны фінал друкуецца каля 35 млн і сэрц заўсёды не хапае», – гаворыць Ежы Оўсяк.

У суботу ў цэлай Польшчы будзе праходзіць мноства імпрэз – канцэрты, спартыўныя мерапрыемствы, аўкцыёны і розныя хэпэнінгі. Афіцыйным лёзунгам сёлетняга фіналу зьяўляюцца словы – «Для ратаваньня жыцьця і здароўя дзяцей у пэдыятрычных аддзяленьнях і для годнай мэдыцынскай апекі пажылых асоб».

У мінулым годзе фундацыя сабрала больш за 18 млн даляраў. За гэтыя сродкі куплена мэдыцынскае абсталяваньне, між іншым, для анкалягічных, пэдыятрычных ды герыятрычных аддзяленьняў.

ав

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт