Палякаў чакае рост цэн
PR dla Zagranicy
Alena Vialichka
13.02.2017 15:53
Паводле прагнозаў, у бліжэйшыя месяцы цэны вырастуць у сярэднім на 1,3%.
pixabay.com/CC0
У студзені цэны вырасьлі на 1,8% у параўнаньні з аналягічным пэрыядам мінулага году. Статыстычныя дадзеныя сьведчаць пра тое, што закончыўся пэрыяд дэфляцыі (час, калі цэны падаюць прынамсі статыстычна). Дэфляцыя доўжылася ў Польшчы 28 месяцаў, з ліпеня 2014 году.
Паводле прагнозаў, у бліжэйшыя месяцы цэны вырастуць у сярэднім на 1,3%. Рост цэн ня толькі павялічвае рахункі спажыўцоў. Інфляцыя прычыніцца да таго, што працэнты ад банкаўскіх укладаў будуць меншымі. Калі параўнаць рэкордна нізкія стаўкі рэфінансаваньня па ўкладах з узроўнем інфляцыі, то аказваецца, што кліенты банкаў ня толькі не зарабляюць, але рэальна страчваюць.
ав