Паліцыя вярнула каштоўны твор мастацтва
PR dla Zagranicy
Alena Vialichka
22.03.2017 11:43
Карціна Максыміліяна Герымскага «Польскі патруль 1830 году» зьнікла падчас Другой сусьветнай вайны.
PAP/Policja
Зьніклая падчас Другой сусьветнай вайны карціна Максыміліяна Герымскага «Польскі патруль 1830 году» знойдзены дзякуючы намаганьням сталічнай паліцыі і працаўнікам Міністэрства культуры.
Карціна, намаляваная ў 1869 годзе, была знойдзеная і забраная ў адным з аўкцыённых дамоў у Варшаве. Паводле ўступнага аналізу, гэта арыгінал.
Гэта ўжо чарговы твор мастацтва, які ўяўляе сабой польскую ваенную страту ці мае асаблівае значэньне для польскай культуры, знойдзены крымінальным аддзелам сталічнай паліцыі ў супрацы з Міністэрствам культуры.
ав