Польскае МЗС і старшыня Сэнату зьвяртаюцца да беларускіх уладаў
PR dla Zagranicy
Natalia Szymkowiak
26.03.2017 12:23
У заяве гаворыцца пра асноўныя правы чалавека, якія парушаюцца ў Беларусі.
Photo:Adrian Grycuk - Praca własna/pl.wikipedia.org./CC BY-SA 3.0 pl
Польскае МЗС і старшыня Сэнату Станіслаў Карчэўскі заклікаюць беларускія ўлады спыніць перасьлед удзельнікаў мірных дэманстрацый.
У заяве МЗС адзначаецца, што «Прэвэнцыйныя затрыманьні і арышты, запалохваньні журналістаў і дзеячаў незалежных арганізацый, ператрус у ПЦ «Вясна», перашкоды ў трапляньні іншагародніх дэманстрантаў у Менск, гэта прыклады парушэньня элемэнтарных грамадзянскіх свабод».
ЭЗ хоча будаваць адносіны зь Беларусяй на падставе пашаны правоў чалавека і асноўных свабод, у тым ліку свабоды слова, права на сходы і палітычныя правы ўсіх грамадзкіх рухаў, згодна міжнародным стандартам і абавязацельствам, – адзначаецца ў заяве МЗС.
З падобным заклікам да беларускіх уладаў зьвярнуўся старшыня Сэнату С. Карчэўскі.
MSZ/нг