Пастаўшчык заплаціць кліенту за скарачэньне спажываньня електрычнасьці
PR dla Zagranicy
Jolanta Śmiałowska
28.03.2017 16:39
Канцэпцыя кіраваньня попытам на электраэнэргію ў Эўропе зьявілася нядаўна.
pixabay.com/Public Domain CC0
Канцэпцыя кіраваньня попытам на электраэнэргію ў Эўропе зьявілася нядаўна. Ідэя заключаецца ў тым, каб заклікаць кліентаў зьмяншаць карыстаньне энэргіяй, калі ў час максымальнага запатрабаваньня электраэнэргетычная сыстэма набліжаецца да мяжы бясьпекі.
У Польшчы сыстэма дасягнула гэты момант у жніўні 2015 году, калі засуха і жара прымусілі абмежаваць пастаўкі електраэнэргіі для некаторых буйных заводаў.
За гатоўнасьць да скарачэньня спажываньня электраэнэргіі, і таксама за само скарачэньне, кліенты будуць атрымліваць грошы. Але за невыкананьне дамовы кліент заплаціць штраф.
Puls Biznesu/яс