МЗС Польшчы папрасіў у Беларусі тлумачэньняў наконт "Белсата"
PR dla Zagranicy
Jolanta Śmiałowska
31.03.2017 14:03
Справа тычыцца сёньняшніх ператрусаў у памяшканьнях тэлеканала "Белсат" у Менску.
The Foreign Ministry in Warsaw. Photo: Wikimedia Commons
Міністэрства замежных спраў Польшчы зьвярнулася ў Міністэрства замежных спраў Рэспублікі Беларусь з просьбай аб тэрміновым тлумачэньні ў сувязі зь сёньняшнімі ператрусамі ў памяшканьнях тэлеканала "Белсат", які зьяўляецца часткай Польскага тэлебачаньня.
Афіцыйна нечаканы вобшук беларускія ўлады тлумачаць незаконным выкарыстаньнем тэлеканалам таварнага знаку. Міліцыя з офіса "Белсата" забрала частку абсталяваньня, неабходнага для працы журналістаў – у першую чаргу кампутары.
Дырэктар прэс-службы польскага МЗС Якуб Ваўжыняк (Jakub Wawrzyniak) паведаміў, што міністэрства сочыць за ходам падзей і застаецца ў кантакце зь мясцовымі польскімі дыпляматычнымі службамі і з кіраўніцтвам офісаў Белсата ў Менску па вуліцы Кастрычніцкай і на Праспэкце Незалежнасьці.
яс