Logo Polskiego Radia
Print

Ва ўзросьце 90 гадоў памёр актор Вітальд Пыркаш

PR dla Zagranicy
Jolanta Śmiałowska 23.04.2017 12:01
Пыркаш назаўсёды застанецца ў памяці гледачоў як Янек Віхура ў сэрыяле «Чатыры танкісты й сабака».
Вітальд Пыркаш (Witold Pyrkosz)Вітальд Пыркаш (Witold Pyrkosz)Polski Instytut Sztuki Filmowej

Польскія гледачы добра ведаюць разбойніка, якога звалі Пыздра з сэрыяла «Яносік», Дуньчыка, спэцыяліста па ўзламаньні сэйфаў з фільму Юліюша Махульскага «Вабанк» і вясёлага пʼяніцу Бальцэрэка са славутага сэрыялу «Альтэрнатывы 4».

З 2000 года Вітальд Пыркаш (Witold Pyrkosz) здымаўся ў ролі Люцыяна, старэйшага сямʼі Маставякаў у сэрыяле «M як Каханьне». У сьнежні мінулага году актор адсьвяткаваў дзевяноста гадоў.

Вітальд Пыркаш здымаўся ў больш за сто дваццаці фільмах, акрамя гэтага часта выступаў таксама ў тэатры. Актор не хаваў, што яму вельмі спадабаўся смак папулярнасьці.

яс

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт