Logo Polskiego Radia
Print

Польшча зьніжае суму для «tax free»

PR dla Zagranicy
Jolanta Śmiałowska 25.04.2017 16:43
200 замест 300 злотых павінен выдаткаваць іншаземец у Польшчы.
www.flickr.com/GotCredit

200 замест 300 злотых павінен выдаткаваць іншаземец у Польшчы, каб мець магчымасьць падаць заяву на вяртаньне ПДВ.

Міністэрства фінансаў толькі што апублікавала праект пастановы, якая зьніжае мінімальны кошт пакупак і дае права на вяртаньне ПДВ. Прычына? Пасьля павелічэньня мінімальнай сумы да 300 злотых у мінулым годзе скараціўся абарот малых, сямейных прадпрыемстваў, якія ўдзельнічаюць у сыстэме «tax free», – патлумачыла Мінфін.

Новая пастанова ўвойдзе ў сілу 1 чэрвеня 2017 года.

З чэрвеня, каб падаць заяўку на вяртаньне падатку ПДВ, падарожнік павінен мець з сабой квітанцыю мінімум на 200 злотых.

Дырэктывы ЭЗ вызначаюць, што вяртаньне падатку можа прымяняцца для замежніка звонку ЭЗ, які выдаткуе ў краіне ЭЗ 175 эўра або эквівалент гэтай сумы ў нацыянальнай валюце. Тым ня менш, дзяржавы-чальцы маюць магчымасьць зьнізіць гэтую суму. І гэтай магчымасьцю карыстаецца Польшча.

яс

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт