Вывезеная карціна Сымона дэ Флігера вярнулася ў Польшчу
PR dla Zagranicy
Alena Vialichka
27.04.2017 09:04
Карціна была выкрадзеная падчас Варшаўскага паўстаньня і вывезеная пад Гамбург.
Міністар культуры Польшчы Пётр Гліньскі.photo: Danuta Matloch/Ministerstwo Kultury
Выкрадзеная ў часе Другой сусьветнай вайны карціна Сымона дэ Флігера «Неспакойнае мора з суднамі» вярнулася ў Нацыянальны музэй Польшчы. Пэйзаж з XVII стагодзьдзя паходзіць з даваеннай варшаўскай прыватнай калекцыі. Карціна была выкрадзеная падчас Варшаўскага паўстаньня кіраўніком аддзелу прапаганды Генэральнага губэрнатарства Вільгельмам Аленбушам і вывезеная пад Гамбург.
Лёс карціны быў невядомы да траўня 2016 году, пакуль яна не зьявілася ў адным зь нямецкіх аўкцыённых дамоў. Дзякуючы ініцыятыве Міністэрства культуры аб’ект быў зьняты з аўкцыёну. У выніку цяжкіх і доўгіх перамоваў твор Сымона дэ Флігера ўдалося вярнуць у Польшчу.

ав