Logo Polskiego Radia
Print

Роварам да польскай Фацімы

PR dla Zagranicy
Jury Lichtarowicz 06.05.2017 17:45
У храме Маці Божай Фацімскай у Закапанэ сёньня адбыўся зьезд паломнікаў раварыстаў.
Источник: pl. wikipedia.ogr

Раварысты прыехалі ў Закапанэ з некалькіх паўднёвых польскіх гарадоў, сярод іншага, з Кракава і Жэшава.

Паломнікі ўзялі ўдзел у імшы ў першую суботу месяца.

Сярод удзельнікаў была роварная група з польскага гімнастычнага таварыства «Сокал» з Дабркова.

Роварны зьезд арганізаваны ў рамках стагодзьдзя Фацімскіх аб'яўленьняў.

Храм Божай Маці Фацімскай у Закапанэ быў пабудаваны як знак падзякі за выратаваньне жыцьця Яна Паўла II.

ПР/юл

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт