Logo Polskiego Radia
Print

Цэны садавіны вырастуць нават на 100%

PR dla Zagranicy
Alena Vialichka 12.05.2017 10:59
У садах памерзла большасьць кветак чарэшняў, яблыкаў і іншай садавіны.
www.pixabay.com

Gazeta Wyborcza
У садах памерзла большасьць кветак чарэшняў, яблыкаў і іншай садавіны. Іх цэны вырастуць нават на 100%.
Пачаткова замаразкі прыйшлі ў красавіку, а потым са зьнішчальнай сілай і ў траўні. У некаторых рэгіёнах Польшчы тэмпэратура паветра ўпала нават да -7%. Для садоўнікаў травеньскія маразы сталі трагедыяй. Тэмпэратура паветра была найніжэйшай ва ўсходняй і ўсходне-цэнтральнай Польшчы, а менавіта ў гэтай частцы краіны найбольш садоў. Зьвяз садоўнікаў РП ацэньвае, што мароз мог зьнішчыць 95% кветак чарэшні і 80% кветак на яблынях. Сур’ёзна пацярпелі таксама пэрсікі, грушы, абрыкосы, маліны і клубніцы, а таксама рапс.
Дакладнага падліку страт яшчэ няма. Але няма і сумневаў, што ўраджай будзе меншым. У сваю чаргу фэрмэры, якія рызыкуючы пасеялі яравыя культуры, разьлічваючы на добрае надвор’е, будуць вымушаныя зрабіць гэта яшчэ раз.
Садаводы могуць спадзявацца меншага ўраджаю, а спажыўцы значна вышэйшых цэн на садавіну. Садавіна ў параўнаньні з мінулым годам падаражэе на некалькі дзесяткаў працэнтаў, а ў некаторых выпадках нават на 100%, як прагназуецца ў выпадку яблыкаў. Клубніцы будуць даражэйшымі на 40%.

Gazeta Wyborcza: У садах памерзла большасьць кветак чарэшняў, яблыкаў і іншай садавіны. Іх цэны вырастуць нават на 100%.

Пачаткова замаразкі прыйшлі ў красавіку, а потым са зьнішчальнай сілай і ў траўні. У некаторых рэгіёнах Польшчы тэмпэратура паветра ўпала нават да -7%. Для садоўнікаў травеньскія маразы сталі трагедыяй. Тэмпэратура паветра была найніжэйшай ва ўсходняй і ўсходне-цэнтральнай Польшчы, а менавіта ў гэтай частцы краіны найбольш садоў.

Зьвяз садоўнікаў РП ацэньвае, што мароз мог зьнішчыць 95% кветак чарэшні і 80% кветак на яблынях. Сур’ёзна пацярпелі таксама пэрсікі, грушы, абрыкосы, маліны і клубніцы, а таксама рапс.

Дакладнага падліку страт яшчэ няма. Але няма і сумневаў, што ўраджай будзе меншым. У сваю чаргу фэрмэры, якія рызыкуючы пасеялі яравыя культуры, разьлічваючы на добрае надвор’е, будуць вымушаныя зрабіць гэта яшчэ раз.

Садаводы могуць спадзявацца меншага ўраджаю, а спажыўцы значна вышэйшых цэн на садавіну. Садавіна ў параўнаньні з мінулым годам падаражэе на некалькі дзесяткаў працэнтаў, а ў некаторых выпадках нават на 100%, як прагназуецца ў выпадку яблыкаў. Клубніцы будуць даражэйшымі на 40%.

ав

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт