Logo Polskiego Radia
Print

На працягу чатырох гадоў на пэнсію выйдзе 80 тыс. санітарак

PR dla Zagranicy
Natalia Szymkowiak 12.05.2017 16:17
Калі ўрад ня здолее зьмяніць сытуацыю мэдсясьцёр, то неўзабаве ня будзе каму займацца пацыентамі.
Ілюстрацыйны здымакІлюстрацыйны здымакwww.pixabay.com

Амбудсмэн Адам Боднар зьвярнуўся да ўладаў з просьбаю прадпрыняць адпаведныя крокі ў напрамку паляпшэньня сытуацыі малодшага мэдычнага пэрсаналу. Калі нічога ня будзе зроблена, неўзабаве ня будзе каму займацца пацыентамі, паколькі цягам бліжэйшых 4 гадоў на пэнсію выйдзе каля 80 тыс. мэдсясьцёр. Гэта амаль адна трэцяя ўсіх людзей, якія працуюць па дадзенай прафэсіі. З нагоды Сусьветнага дня мэдсястры амбудсмэн зьвярнуўся да міністра аховы здароўя з заклікам палепшыць сытуацыю гэтай працоўнай групы.

Санітаркі часта працуюць на дзьве стаўкі, каб сябе ўтрымаць, паколькі зарплаты вельмі нізкія. Абітурыенты пасьля ВНУ часта не ідуць працаваць у шпіталі, многія выяжджаюць на Захад.

Напрыканцы красавіка міністар аховы здароўя Канстанты Радзівіл сфармаваў адмысловую групу, якая павінна падрыхтаваць стратэгію разьвіцьця санітарнай і акушэрскай галіны.

IAR PR/нг

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт