Польскія эколягі праводзяць «прагулку пратэсту» па Белавескай пушчы
PR dla Zagranicy
Alaksandar Papko
27.05.2017 18:01
Мэта прагулкі – спыніць высяканьне дрэваў у пушчы.
Photo: Marc Veraart/flickr.com/Commercial use allowed
Актывісты экалягічных арганізацыяў Польшчы ладзяць прагулку па Белавескай пушчы. Мэта акцыі – спыніць высяканьне дрэваў у пушчы й адмяніць забарону на наведваньне лясных тэрыторыяў. Частка жыхароў мястэчка Гайнаўка праводзіць контрманіфэстацыю.
Эколягі заплявалі прайсьці праз тэрыторыю Гайнаўскага лясьніцтва, якое некалькі дзён таму забараніла грамадзянам уваходзіць на шэраг лясных участкаў. Эколягі лічаць, што такім чынам лесьнікі хочуць схаваць маштаб высяканьня дрэваў у запаведнай пушчы. На працягу году ў Белавескай пушчы пілуюць дрэвы, стараючыся спыніць нашэсьце шашаля-тыпографа.
Іншага меркаваньня прытрымліваюцца некаторыя жыхары мястэчка Гайнаўка. На ўезьдзе ў паселішча яны арганізуюць маніфэстацыю ў падтрымку высяканьня дрэваў, якая, на іх погляд, уратуе пушчу ад нашэсьця шкоднага жука.
IAR/ап