У Польшчы пачынае дзейнічаць норма "Аптэка для аптэкара"
                
                    
                        PR dla Zagranicy
                    
                    
                        Natalia  Szymkowiak
                        
                        25.06.2017 10:41
                    
                                 
                
                
                    Згодна зьменам, мець аптэку зможа толькі фармацэўт, у якога ёсьць права выконваць сваю прафэсію.
                
                
                    
                         www.pixabay.com/CC0
www.pixabay.com/CC0
                     
                
                
                
               
                
                         Зь сёньняшняга дня новыя аптэкі ў Польшчы змогуць адкрываць толькі  фармацэўты. Пачынаюць дзейнічаць папраўкі ў закон «Фармацэўтычнае права».
Згодна зьменам, мець аптэку зможа толькі фармацэўт, у якога ёсьць права выконваць сваю прафэсію.  Адзін фармацэўт зможа мець максымальна чатыры аптэкі. Адна аптэка  павінна прыходзіцца на тры тысячы жыхароў і мець як мінімум 500 мэтраў  ад іншай аптэкі. Новыя нормы датычаць толькі новых аптэк.
На думку старшыні Галоўнай аптэкарскай палаты Эльжбеты Пятроўскай-Руткоўскай, зьмены павінны карысна паўплываць на сытуацыю пацыентаў. Яе меркаваньнем, хворыя будуць мець лепшы доступ да аптэк, а  цэны лекаў не павінны расьці. Зьмены павінны прадухіліць манапалізацыю  рынку, таму яны выклікаюць вялікі пратэст з боку ўладальнікаў сетак  аптэк.
У сваю чаргу намесьнік старшыні Зьвязу прадпрымальнікаў і працадаўцаў Марцін Навацкі мяркуе, што правіла «аптэка для аптэкара» разбурае мэханізм канкурэнцыі. Ён прадбачвае, што ў бліжэйшыя гады паявіцца на рынку менш новых аптэк, а зьмены адмоўна паўплываюць на сытуацыю пацыента.
Паводле дадзеных Мінздароўя, палова з прыкладна 15 тыс.  аптэк у Польшчы ўваходзіць у сеткі аптэк. Зьмены паспрыяюць малым  сямейным аптэкам, якія прайграюць у канкурэнцыі зь вялікімі сеткамі.
ІАР/нг