«Усе палякі, якія жывуць у Вялікабрытаніі, могуць быць спакойныя»
PR dla Zagranicy
Valery Sauko
27.06.2017 15:11
Пасол Вялікабрытаніі: ніхто з грамадзян краін ЭЗ ня будзе прымушаны пакідаць Каралеўства пасьля выхаду краіны з эўрасупольнасьці.
Пасол Вялікабрытаніі ў Польшчы Джонатан Нотyoutube.com/screen
Пасол Вялікабрытаніі ў Польшчы Джонатан Нот сказаў, што ніхто з грамадзян краін Эўразьвязу ня будзе прымушаны пакідаць Злучанага Каралеўства пасьля выхаду краіны з эўрасупольнасьці. Учора ўрад Вялікабрытаніі прадставіў прапановы наконт статусу грамадзян членскіх краін Эўразьвязу, у тым ліку палякаў, пасьля заканчэньня працэсу брэксіту.
«Усе палякі, якія жывуць у Вялікабрытаніі, могуць быць спакойныя. Грамадзяне краін ЭЗ, якія жывуць у Злучаным Каралеўства бесьперапынна пяць гадоў, аўтаматычна атрымаюць статус пастаяннага месца жыхарства», - сказаў пасол Нот.
Гэты статус дае замежнікам такія ж самыя правы як грамадзянам Вялікабрытаніі, у тым ліку права на галасаваньне, зазначыў кіраўнік дыпляматычнай місіі.
вс