Польшча купіць амэрыканскія ўстаноўкі Пэтрыот
PR dla Zagranicy
Alena Vialichka
06.07.2017 09:44
Дамова падпісаная ў рамках візыту прэзыдэнта ЗША Дональда Трампа ў Польшчу.
PAP/Jakub Kamiński
Міністар нацыянальнай абароны Антоні Мацярэвіч паінфармаваў пра падпісаньне Міністэрствам нацыянальнай абароны і Дэпартамэнтам абароны ЗША дамовы аб набыцьці Польшчай сыстэмы паветранай абароны Patriot.
Дамова падпісаная ў рамках візыту прэзыдэнта ЗША Дональда Трампа ў Польшчу.
Рашэньне аб выбары сыстэмы паветранай абароны было прынятае папярэднім урадам у 2015 годзе. З таго часу паміж урадамі Польшчы і ЗША ідуць перамовы.
На пачатку верасьня мінулага году міністар абароны гаварыў пра магчымасьць пакупкі васьмі ўстановак Patriot. Дзьве зь іх павінны быць пастаўленыя ў існуючым выглядзе, з сэктарным радарам. На пачатку сакавіка МНА выслала пытаньне аб пастаўцы мадыфікаваных установак.
Міністар Мацярэвіч казаў, што сыстэма супрацьпаветранай і супрацьракетнай абароны сярэдняй далёкасьці мае каштаваць ня больш за 7 млд эўра.
Міністар нацыянальнай абароны Антоні Мацярэвіч паінфармаваў пра падпісаньне Міністэрствам нацыянальнай абароны і Дэпартамэнтам абароны ЗША дамовы аб набыцьці Польшчай сыстэмы паветранай абароны Пэтрыот.
Дамова падпісаная ў рамках візыту прэзыдэнта ЗША Дональда Трампа ў Польшчу.
Рашэньне аб выбары сыстэмы паветранай абароны было прынятае папярэднім урадам у 2015 годзе. З таго часу паміж урадамі Польшчы і ЗША ідуць перамовы.На пачатку верасьня мінулага году міністар абароны гаварыў пра магчымасьць пакупкі васьмі ўстановак Пэтрыот. Дзьве зь іх павінны быць пастаўленыя ў існуючым выглядзе, з сэктарным радарам. На пачатку сакавіка МНА выслала пытаньне аб пастаўцы мадыфікаваных установак.
Міністар Мацярэвіч казаў, што сыстэма супрацьпаветранай і супрацьракетнай абароны сярэдняй далёкасьці мае каштаваць ня больш за 7 млд эўра.
ав