Logo Polskiego Radia
Print

Польшча купляе сучасныя супрацьракетныя сыстэмы

PR dla Zagranicy
Jury Lichtarowicz 11.07.2017 12:29
Не пазьней 2022-га года ў Польшчы зьявяцца ракетныя комплексы Patriot.
Foto: Shutterstock.com

Пра гэта паведаміў міністар абароны Антоній Мацярэвіч. Ён дадаў, што ў дадатак да амэрыканскіх сыстэм Польшча павялічыць колькасьць уласных супрацьракетных сыстэм Амар.

Міністар абароны спаслаўся на мэмарандум аб набыцьці сыстэм Patriot, падпісаны падчас візыту прэзыдэнта ЗША ў Польшчы. Новая зброя зьявіцца ў Польшчы не пазьней 2020 года. Міністар спадзяецца, што гэта будзе зроблена раней. Пры гэтым Польшча разьлічвае, атрымае апошнюю, самую сучасную вэрсіяй ракеты Patriot.

Пры гэтым ракеты Patriot зьяўляюцца толькі часткай праекта, – сказаў Антоні Мацярэвіч. Галоўны інструмэнтам абароны будуць ракетныя сыстэмы Амар. Войска польскае плянавала купіць 50 такіх пускавых установа. Цяпер плянуюць набыць 160. Гэта й будзе асноўным элемэнтам сыстэмы абароны. Амары маюць сярэдні радыюс дзеяньня – звыш 300 км.

Міністар абароны таксама паведаміў, што абвешчаны тэндэр на набыцьцё новых верталётаў для войска й спадзяецца, што пагадненьне будзе заключана яшчэ ў гэтым годзе.

ПР/юл

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт