Logo Polskiego Radia
Print

Віцэ-прэм’ер Польшчы бачыць эканоміку краіны ў пазытыўным сьвятле

PR dla Zagranicy
Jolanta Śmiałowska 26.07.2017 16:39
Матэвуш Маравецкі ў інтэрвію выданьню Bloomberg прагназуе рост вартасьці злотага й ВУП на ўзроўні 4%.
Mateusz MorawieckiMateusz Morawieckicreativecommons.org/Photo: Sanskrit Bandit, CC BY-SA 4.0

Прыкладна 80% польскага грамадзтва чакаюць рэформы судовай сыстэмы, заявіў у інтэрвію брытанскаму выданьню Bloomberg намесьнік прэм’ер-міністра Польшчы, міністар разьвіцьця й фінансаў Матэвуш Маравецкі. Ён адзначыў, што пасьля падзеньня камунізму ў польскай судовай сыстэме зьмянілася няшмат.

Маравецкі таксама прадставіў эканамічнае становішча Польшчы ў пазытыўным сьвятле. Паводле яго, краіну можа чакаць рост ВУП у памеры 4%. Віцэ-прэм'ер таксама лічыць, што польская валюта злоты ў бліжэйшы час даволі сур'ёзна ўмацуецца. Адначасова Матэвуш Маравецкі зазначыў, што празьмернае ўмацаваньне злотага непажаданае для эканомікі краіны, паколькі нявыгаднае для польскіх экспартэраў.

На пытаньне выданьня Bloomberg наконт выхаду Вялікабрытаніі з ЭЗ Маравецкі адказаў, што працэс Брэксіту можа быць для Польшчы шанцам.

Паводле віцэ-прэм’ера, у апошнія месяцы Польшча прыцягнула шмат новых інвэстараў. Высокапастаўлены чыноўнік падкрэсьліў, што дзякуючы гэтым інфэстыцыям лік працоўных месцаў павялічыўся ў краіне на больш чым 100 тысяч. “Мы запрашаем інвэстараў у Варшаву і ў Польшчу”, - зазначыў Матэвуш Маравецкі.

яс

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт