Logo Polskiego Radia
Print

51-шы Фэстываль імя Яна Кепуры закончыўся ў Крыніцы Здруй

PR dla Zagranicy
Natalia Szymkowiak 20.08.2017 15:40
У часе сёлетняга фэстывалю адбылося агулам 38 мерапрыемстваў, у тым ліку звыш 20 канцэртаў.
Jan Kiepura, 1933. Jan Kiepura, 1933. Wanda von Debschitz-Kunowski/Wikimedia Commons

Гала-канцэртам закончыўся ў мясцовасьці Крыніца Здруй 51-шы Фэстываль імя Яна Кепуры. Падчас папулярнага мерапрыемства на сцэне выступілі выбітныя польскія вакалісты з суправаджэньнем Хору Польскага радыё і аркестру Synfonia Inventus. Прагучалі самыя вядомыя і любімыя публікай творы польскіх і замежных кампазытараў, між іншым, Джузэпэ Вердзі і Станіслава Манюшкі.

У часе сёлетняга фэстывалю адбылося агулам 38 мерапрыемстваў, у тым ліку звыш 20 канцэртаў. Былі таксама тэатральныя пастаноўкі, сустрэчы з артыстамі і паказы пад адкрытым небам. У іх удзельнічала амаль 40 тыс. гледачоў.

ІАР ПР/нг

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт