Польшча займае пятае месца сярод вытворцаў марожанага ў ЭЗ
PR dla Zagranicy
Jolanta Śmiałowska
22.08.2017 17:17
Цягам двух гадоў польскія вытворцы абагналі двух малочных гігантаў - Вялікабрытанію й Бэльгію.
foto: wikipedia
Вытворцы марожанага прапаноўваюць сёньня тысячы новых смакаў - ад віскі па смак цвятной капусты.
У Эўропе майстрамі па вытворчасьці марозіва зьяўляюцца італьянцы. І нідзе больш у Эўропе няма настолькі вялікага апэтыту на гэты ледзяны дэсэрт, чым у Італіі.
У сярэднім італьянец зьядае больш за 100 шарыкаў марозіва ў год - гэта эўрапейскі максымум.
Па дадзеных Эўрастата, у 2016 годзе па вытворчасьці марожанага італьянцы абагналі немцаў. На трэцім месцы знаходзіцца Францыя.
Гэтая тройка лідараў у мінулым годзе вырабіла амаль палову марозіва ў ЭЗ.
У той жа час дынамічна расьце вытворчасьць малочнага дэсэрту ў Польшчы. Цягам двух гадоў польскія вытворцы абагналі двух малочных гігантаў - Вялікабрытанію й Бэльгію.
Сёньня Польшча займае пятае месца за Гішпаніяй, вырабляючы 263 млн літраў марозіва цягам году. За апошнія 5 гадоў вытворчасьць марожанага ў Польшчы вырасла на 20 млн літраў за год. Такім чынам у наступным годзе палякі маюць шанцы дагнаць Гішпанію, дзе вытворчасьць скарачаецца.
А змагацца ёсьць за што, бо паводле прагнозаў партала statysta.com, вартасьць сусьветнага рынку марожанага да 2022 года складзе $70 млрд - цяпер яна складае $54 млрд.
Паводле pb.pl