Logo Polskiego Radia
Print

Набліжаецца 14-ы фэстываль «Варшава Зынгера»

PR dla Zagranicy
Alena Vialichka 24.08.2017 08:09
У праграме – больш за 200 падзей, між іншым, канцэрты, спэктаклі і сустрэчы з пісьменьнікамі.
Стары горад у Варшаве Стары горад у Варшаве photo: pixabay.com/Creative Commons Public Domain CC0.

Набліжаецца 14-ы фэстываль «Варшава Зынгера». У праграме – больш за 200 падзей, між іншым, канцэрты, спэктаклі і сустрэчы з пісьменьнікамі. Імпрэза будзе працягвацца з 26 жніўня да 3 верасьня.
Фэстываль «Варшава Зынгера» набліжае габрэйскую культуру. Дырэктар і заснавальніца фэстывалю Голда Тэнцэр тлумачыць, што ідэяй імпрэзы зьяўляецца захаваньне памяці пра габрэйскую культуру. Яна дадае, што будуць паказаныя мінулае, сучаснасьць і будучыня габрэйскага сьвету.
Падчас фэстывалю прагучыць клезмерская і канторская музыка. Асобным музычным цыклем стане «Singer Jazz Festival». У праграме таксама апынуліся тэатральныя пастаноўкі і сустрэчы з пісьменьнікамі, напрыклад, з Ганнай Краль, Крыстынай Нашкоўскай, Мікалаем Грынбергам, а таксама кулінарныя варштаты, курсы габрэйскай мовы, прагляд фільмаў Аляксандра Форда.

Імпрэза будзе працягвацца з 26 жніўня да 3 верасьня.

ав

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт