Аб'яўлены набор кандыдатаў на конкурс «Папулярызатар навукі»
PR dla Zagranicy
Jolanta Śmiałowska
24.08.2017 18:11
Партал Nauka w Polsce і Міністэрства навукі і вышэйшай адукацыі запрашаюць да ўдзелу ў конкурсе «Папулярызатар навукі».
pixabay.com
Запрашаюцца асобы, калектывы і ўстановы, якія цікава і проста расказваюць палякам пра навуку, і дапамагаюць лепш разумець сьвет ды здольныя зацікавіць навуковымі дасягненьнямі не зьвязаных з навукай людзей.
Кандыдата на конкурс можа заявіць кожны грамадзянін.
Прызы будуць уручаны ў пяці катэгорыях: навуковец, аніматар, каманда, інстытут і сродкі масавай інфармацыі.
На ўзнагароду ў катэгорыі «навуковец» можа прэтэндаваць дасьледчык, які мае, па меншай меры, доктарскую ступень.
Узнагароду ў катэгорыі «аніматар» могуць атрымаць, напрыклад, студэнты і асьпіранты, супрацоўнікі адміністрацыі ўнівэрсытэта).
Заявы на конкурс можна падаваць да 15 кастрычніка 2017 г. Пераможцы будуць абвешчаныя падчас урачыстасьці ў Варшаве.
яс