Міністар абароны пра «Захад-2017»: Пуціну не ўдасца запужаць Польшчу
«Запрашэньне Беларусі назіральнікаў з выбраных краін, у гэтым ліку з Польшчы, не расьсейвае асьцярогі, зьвязаныя з манэўрамі «Захад-2017». Прэзыдэнт Пуцін імкнецца запужаць Захад, запужаць Польшчу, але ў яго нічога не атрымаецца», – заявіў Антоні Мацярэвіч.
Міністар нацыянальнай абароны адзначыў, што запрашэньне некалькіх назіральнікаў не расьсейвае занепакоенасьць. «Я быў бы першым чалавекам, хто б з радасьцю ўспрыняў шанец уздыхнуць з палёгкай ад таго, што вучэньні нікому не пагражаюць. Але ня толькі Польшча бачыць у іх істотныя прычыны для занепакоенасьці», – сказаў Мацярэвіч.
Паводле яго, адбываюцца не беларуска-расейскія вучэньні на тэрыторыі Беларусі, але вучэньні цэлага заходняга фронту РФ – ад Фінляндыі і водаў Нарвэгіі па поўдзень Чорнага мора.
«Прэзыдэнт Пуцін спрабуе запужаць Захад, запужаць Польшчу, але ў яго нічога не атрымаецца», – падкрэсьліў міністар Мацярэвіч.

ав