Logo Polskiego Radia
Print

Польскі ўрад хоча ўвесьці залог за бляшанкі і бутэлькі

PR dla Zagranicy
Alena Vialichka 20.09.2017 14:41
Урад імкнецца прымусіць палякаў да шматразовага выкарыстоўваньня шкляных і плястыкавых бутэлек.
photo: pixabay.com/CC0

Gazeta Wyborcza
Польскі ўрад хоча ўвесьці залог за бляшанкі і бутэлькі, у тым ліку плястыкавыя. Перапрацоўчая галіна прапануе, каб з 1 студзеня шкляныя бутэлькі можна было аддаваць у кожнай краме без неабходнасьці прад’яўленьня чэку аб пакупцы. У чацьвер рашэньне ў гэтай справе прыме Сэнат.
Урад імкнецца прымусіць палякаў да шматразовага выкарыстоўваньня шкляных і плястыкавых бутэлек і да таго, каб аддаваць алюмініевыя бляшанкі. У гэтым павінен дапамагчы залог за тару.
Сёньня некаторыя польскія крамы бяруць залог за шкляныя бутэлькі ад піва ці газіровак. Часам гэта 35, а нават 50 грошай. Прадаўцы непрыязна глядзяць на кліентаў, якія вяртаюць бутэлькі. Часта яны патрабуюць прад’явіць чэк, які даказвае, што бутэлька купленая ў іх краме. У выніку частка бутэлек апынаецца ў сьметніцы. Паводле фірм, якія займаюцца перапрацоўкай, сыстэма залогу і звароту тары ў краму правяраецца, напрыклад, у Нарвэгіі. Увядзеньне такой сыстэмы ў Польшчы было б рэвалюцыяй, для якой неабходны час.

Gazeta Wyborcza: Польскі ўрад хоча ўвесьці залог за бляшанкі і бутэлькі, у тым ліку плястыкавыя. Перапрацоўчая галіна прапануе, каб з 1 студзеня шкляныя бутэлькі можна было аддаваць у кожнай краме без неабходнасьці прад’яўленьня чэку аб пакупцы. У чацьвер рашэньне ў гэтай справе прыме Сэнат.

Урад імкнецца прымусіць палякаў да шматразовага выкарыстоўваньня шкляных і плястыкавых бутэлек і да таго, каб аддаваць алюмініевыя бляшанкі. У гэтым павінен дапамагчы залог за тару.

Сёньня некаторыя польскія крамы бяруць залог за шкляныя бутэлькі ад піва ці газіровак. Часам гэта 35, а нават 50 грошай. Прадаўцы непрыязна глядзяць на кліентаў, якія вяртаюць бутэлькі. Часта яны патрабуюць прад’явіць чэк, які даказвае, што бутэлька купленая ў іх краме. У выніку частка бутэлек апынаецца ў сьметніцы. Паводле фірм, якія займаюцца перапрацоўкай, сыстэма залогу і звароту тары ў краму правяраецца, напрыклад, у Нарвэгіі. Увядзеньне такой сыстэмы ў Польшчы было б рэвалюцыяй, для якой неабходны час.

ав

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт