Logo Polskiego Radia
Print

Праграма 500 плюс ахоплівае 4 мільёны дзяцей

PR dla Zagranicy
Jolanta Śmiałowska 04.10.2017 12:09
Польская дзяржава выдаткавала 7,6 мільярда эўра на рэалізацыю выбарчага абяцаньня.
фото: https://www.facebook.com/zdazyczpomoca?fref=ts

Польская дзяржава выдаткавала 33 мільярды злотых (7,6 мільярда эўра) на амаль 4 мільёны дзяцей, ахопленых урадавай праграмай 500 плюс. Праграма стартавала ў красавіку мінулага году. Гэтыя лічбы паведаміла міністар працы й сацыяльнай палітыкі Альжбета Рафальска. Новы этап праграмы пачаўся 1 кастрычніка. Заявы на выплату 500 злотых на дзіця трэба падаваць нанова. Тыя, хто не падаў, павінен гэта зрабіць да канца месяца.

Дзяржава выплачвае 500 злотых (116 эўра) на кожнае другое дзіця ў сям’і, або на ўсе дзеці ў малазабясьпечаных сем’яў.
Міністар Рафальска знаходзіцца ў мястэчку Оструў Велькапольска (Оstrów Wielkopolska) на Нацыянальным кангрэсе семʼяў.

яс

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт